Арт-студыя «PRAS» — гэта кампанія, якая займаецца найперш прыкладным праграмаваннем, кампутарнай графікай і сучаснай інтэрактыўнай рэкламай. Мы арыентуемся на новыя тэхналогіі і свежыя павевы ў дызайне, часта самастойна ствараючы трэнды візуальнай культуры.
Калі вы лічыце, што стаяць на месцы — дрэнны знак, а выкарыстоўваць шаблоны — дурны густ, то вы знайшлі аднадумцаў! Тым часам само слова "прас" абазначае інструмент, якім добрая гаспадыня ператворыць купу камечаных рэчаў у прывабную вопратку.

Так! Мы прынцыпова не працуем на "шаблон", выкарыстоўваючы аднолькавыя прыёмы з праекту ў праект.

Робячы ўнікальныя праекты, у адрозненне ад большасці нашых канкурэнтаў, якія выкарыстоўваюць тыпавыя рашэнні і шаблонныя нарыхтоўкі, да кожнага праекту мы ставімся, як да свайго, як да твору мастацтва, - не ўжываючы гатовыя CMS пры праграмаванні сайтаў, што значна павялічвае хуткасць іх працы, а прадуманая вёрстка карэктна адлюстроўваецца як на ПК, так і на планшэтных і мабільных прыладах. У кожным раздзеле нашага сайта вы знойдзеце красамоўнае пацверджанне гэтых словаў.

Што распрацоўвае арт-студыя PRAS?
Сайты

Сайт-візітоўка, карпаратыўны сайт, інфармацыйны партал, інтэрнэт-крама, сацыяльная сетка, прома-сайт, flash-прэзентацыя, а таксама статычныя і анімаваныя банэры - усё гэта сродкамі як flash, так і CSS3 ды HTML5

Карпаратыўны стыль

Лагатыпы, фірмовыя бланкі і тэчкі, візітоўкі, бэджы, канверты і прэзентацыі, білборды, рэкламныя ілюстрацыі

iOS ды Android

Мабільныя дадаткі і гульні для смартфонаў з платформамі iOS, Android і Windows Mobile

Мультымедыя

Мультымедыйныя ролікі, рэкламныя ролікі, прэзентацыі, інфаграфіка

Sound-production

Саўндтрэкі, калекцыя гукаў для мультымедыйных праектаў, звядзенне і майстарынг, радыё-джынглы, дыктарскі і рэкламны тэкст, шматканальны запіс жывых канцэртаў, апрацоўка/узнаўленне аўдыё матэрыяла

Навігацыя

Набор іконак, набор піктаграм, навігацыя у праекце

Паліграфія

Дызайн CD- ды DVD-дыскаў, шаблон шматстаронкавага буклета, дызайн ды вёрстка кніг, паштоўкі і плакаты

Поўная лакалізацыя праектаў, SEO-аптымізацыя сайта для пашукавікоў, прасоўванне сайтаў, сінхранізацыя 1С-сайт, штомесячная падтрымка сайтаў, напаўненне сайтаў, афармленне і напаўненне кантэнтам групаў у сацсетках