Нашто патрэбны фірмовы стыль (айдэнтыка)?

Калі ў кампаніі ёсць лагатып, то ці патрэбная ёй айдэнтыка?

Каб зразумець, нашто патрэбны фірмовы стыль, або айдэнтыка, трэба добра зразумець сэнс самога тэрміна. Калі казаць спрошчана, фірмовы стыль — гэта «што такое добра і што такое дрэнна» для вашай кампаніі ды іміджу. Фірмовы стыль яўна або ўскосна фармалізуе і стандартызуе ўсе «можна» і «нельга» для той часткі вашае дзейнасці, якая вынесена на ўсеагульны агляд. Менавіта гэтыя абмежаванні вызначаюць вектары развіцця кампаніі, дапамагаюць сфармаваць карпаратыўны этыкет, скарачаюць выдаткі на пошук развязанняў для пастаўленых задач. Гэта дысцыпліна і адказнасць. І гэта па-першае.

Па-другое, фірмовы стыль – гэта веданне таго, як кампанія будзе выглядаць у вачах іншых людзей. Абіраючы фірмовы стыль, вы ўпэўнена абвяшчаеце, што гэта «вам пасуе». З першага ж дня карыстання распрацаванаю айдэнтыкай кожны тавар, рэклама або праект кампаніі будуць выглядаць як адно цэлае, нават з увагі на пэўныя адрозненні. Адпаведна кожны крок фірмы будзе працаваць на развіццё і пазнавальнасць аднаго брэнду, не рассейваючы ўвагі кліентаў.

Такім чынам, ёсць усе падставы сцвярджаць, што фірмовы стыль – гэта асноўны элемент ідэнтычнасці кампаніі.

Па-трэцяе, фірмовы стыль – гэта камунікацыя са спажыўцом. Гэта найперш звесткі пра кампанію, якія транслююцца праз элементы “вонкавага выгляду” (як дарагі аўтамабіль падкрэсліць прэстыж, а строгі гарнітур ўзмоцніць ўражанне наконт вашае кампетэнтнасці). Вы можаце выглядаць самавіта, багата, спартыўна, крэатыўна, экстрэмальна. Як заўгодна. Але пасля таго, як ваш імідж вызначаны, шануйце і засцерагайце яго. Карыстайцеся распрацаванымі правіламі і трымайцеся аднаго кірунку, каб фірмовы стыль менавіта "працаваў", а не проста ўпрыгожваў бізнэс. Як той казаў, кінь за сабою – знойдзеш перад сабою.

Такім чынам, можна сказаць, што фірмовы стыль гэта базавы элемент пазіцыянавання кампаніі, і без яго бізнес выглядае як "фірма-аднадзёнка", як месца, дзе жадаюць толькі аднаразова выцягнуць грошы з кліента, не дбаючы пра ягонае ўражанне і захаванне кантакту.
Digital-агенцтвы. Ці варта да іх звяртацца?

Што такое "Лічбавыя агенцтвы", што яны заяўляюць і колькі можна зэканоміць, калі звярнуцца наўпрост да выканаўцаў

Прасоўванне сайта

Навошта трэба займацца SEO-прасоўваннем сайта, якія выкарыстоўваюцца метады і з якімі фірмамі варта працаваць на гэтай глебе?

Студыя VS Фрылансер

У каго варта замаўляць праекты? Якія перавагі і недахопы ў студый і ў фрылансераў? Хто дапаможа захаваць час, грошы і якасць?