Віды сайтаў. Частка I

Асноўныя віды сайтаў — ад сайта-візітоўкі да інфармацыйнага партала, паводле класіфікацыі арт-студыі PRAS. Які сайт пасуе вашаму бізнэсу?

Звяртаючыся ў студыю, замоўца не заўжды ўяўляе, які сайт яму патрэбны. Да таго ж у розных крыніцах сайты “тыпізуюць” па-рознаму. Каб пазбегнуць блытаніны і непаразуменняў, падамо класіфікацыю, прынятую камандай PRAS.by.

Сайт-візітоўка

Звычайна складаецца з некалькіх старонак і адпавядае свайму назову, прэзентуючы арганізацыю. Задачы — падаць назоў кампаніі, акрэсліць від дзейнасці, паказаць прыклады працаў або паслуг, звярнуць увагу на водгукі кліентаў і, вядома, згадаць кантактныя звесткі.
Гэтыя сайты падыходзяць для невялікіх кампаній або для тых, хто толькі пачынае свой бізнэс.

Landing-page (мэтавая старонка)

Утрымлівае прыкладна тую самую інфармацыю, што і сайт-візітоўка, але падае яе больш сцісла. Акцэнт тут перадусім – на вялікай колькасці прыгожых і сакавітых малюнкаў, здымкаў, відэаролікаў. Часам можа разгортвацца да некалькіх старонак.
Гэтая катэгорыя зацікавіць найперш маладых бізнэсоўцаў, а таксама тых, хто мае намер зарганізаваць рэкламную кампанію.

Карпаратыўны сайт

Падае падрабязную інфармацыю пра кампанію, гісторыю гандлёвай маркі або арганізацыі, звесткі пра паслугі або тавары. Звычайна ўтрымлівае стужку навінаў, сродкі публікавання абвестак пра рэкламныя і гандлёвыя акцыі, інфармацыю для прэсы ды іншыя звесткі. Да таго ж карапаратыўныя сайты звычайна змяшчаюць каталог прадукцыі. Выкарыстоўваецца эксклюзіўны дызайн, які выгодна прэзентуе кампанію і адпавядае фірмовым колерам.
Карпаратыўныя сайты патрэбныя не маленькім ужо кампаніям і сацыяльным установам.

Інфармацыйны сайт

Структуруе віртуальны масіў інфармацыі, размяркоўваючы яго па розных тэматычных раздзелах, прэзентуе самастойныя праекты. Увасабляе для карыстальніка асноўную крыніцу звестак пра арганізацыю і, па сутнасці, ёсць аналагам спецыялізаванай газеты або адмысловага часопіса.
Гэты рэсурс падыходзіць для інфармацыйных агенцтваў, стварэння сайтаў навінаў або энцыклапедый.

Хто плоціць, а хто замаўляе музыку?

Ці павінны распрацоўнікі дызайну прыслухоўвацца да кожнай заўвагі замоўцаў? Пытанне, якое ставіць дагары нагамі ўсе нормы і правілы працы з кліентамі, але адназначна выказвае пазіцыю студыі PRAS.by ў такой тонкай тэматыцы.

Тэхнічная падтрымка праекта

Вы зрабілі новы праект і распрацоўнік прапануе вам ажыццяўляць падтрымку гэтага праекта. Навошта падтрымка патрэбная і ці мае яна сэнс для вашай фірмы?

Digital-агенцтвы. Ці варта да іх звяртацца?

Што такое "Лічбавыя агенцтвы", што яны заяўляюць і колькі можна зэканоміць, калі звярнуцца наўпрост да выканаўцаў