Тэрміны. Што і ў якія тэрміны робіцца?

Чаму многія ўэб-студыі зацягваюць выкананне праекты і што з гэтым рабіць

PRAS.BY

У замоўцаў часта ўзнікаюць пытанні кшталту “чаму так доўга сайт робіцца” або “чаму вы абяцалі зрабіць за два месяцы, а зрабілі за тры”. Разгледзім этапы сайтабудавання, якія даводзіцца праходзіць, каб атрымаць якасны вынік. Ствараючы сайт, мы паслядоўна развязваем наступныя задачы:

1) праектуем блок-схему сайта (1–2 тыдні);

2) адмалёўваем дызайн паводле створанае блок-схемы (2–3 тыдні);

3) вярстаем гатовы дызайн (2 тыдні);

4) праграмуем адмінку на сайт і нацягваем на яе вёрстку (3 тыдні).

Такім чынам, праз 9 тыдняў (або 2 месяцы) замоўца атрымлівае гатовы сайт з прадуманай структурай, ідэальным дызайнам, кросбраўзернасцю і адсутнасцю багаў (вядома, сайты маюць розную складанасць і, адпаведна, вымагаюць рознага часу на працу; мы разглядаем тут самы распаўсюджаны варыянт – карпаратыўны сайт). Але гэтыя тэрміны – ідэальны варыянт.

Амаль кожны замоўца не давярае адмыслоўцам і лічыць, што лепш ведае, куды і як будуць глядзець карыстальнікі ды што іх найперш зацікавіць на сайце. Таму, калі дызайнер прапануе праект блок-схемы, замоўца можа пастанавіць “перасунуць гэты блок сюды, а гэты наагул прыбраць”. Разам з тым кожнае выпраўленне цягне за сабою іншыя выпраўленні, бо ўсе элементы мусяць фармаваць лагічную структуру; гэта непазбежна займае яшчэ 1–2 дні. Да таго ж замоўца можа раптам высветліць, што чырвоны колер не падабаецца ягонаму кату, ды пажадаць узмацніць экспрэсіўнасць анімаванага скланіка дызайну – маем яшчэ n дадатковых дзён на працу.

Вось і атрымліваецца, што чым больш актыўна замоўца ўплішваецца ў працу, тым больш часу яна вымагае. Абараніцца дамоваю ў выканаўцы таксама не атрымліваецца, бо дасылаць на зацвярджэнне кожны крок – значыць страчваць яшчэ 3–5 дзён. Адсюль і маем знянацку падоўжаныя тэрміны: час кожнае працы памножыўся на два – і 2 месяцы перакінуліся ў 4–5.

Два словы пра лагатып

Як зразумець, ці добры лагатып перад вамі

Віды сайтаў. Частка I

Асноўныя віды сайтаў — ад сайта-візітоўкі да інфармацыйнага партала, паводле класіфікацыі арт-студыі PRAS. Які сайт пасуе вашаму бізнэсу?

Прасоўванне сайта

Навошта трэба займацца SEO-прасоўваннем сайта, якія выкарыстоўваюцца метады і з якімі фірмамі варта працаваць на гэтай глебе?