Прасоўванне сайта

Навошта трэба займацца SEO-прасоўваннем сайта, якія выкарыстоўваюцца метады і з якімі фірмамі варта працаваць на гэтай глебе?

Вы толькі-толькі атрымалі адмыслова для вас распрацаваны сайт. Праца відавочна зацягнулася, таму вы як ніколі гатовыя пачаць развіваць свой бізнэс пры дапамозе гэтага карыснага інструмента маркетынгу. Незваротна сыходзяць дні і сплываюць тыдні, але ніводны новы кліент у вашыя дзверы гэтак і не пагрукаўся…

Сайт ніколі не з’явіцца ў пошукавіку на першых пазіцыях, калі не аптымізаваць яго структуру і не займацца яго прасоўваннем.

Кожны “пісьменны” распрацоўнік пацвердзіць, што рэйтынг сайта, а адпаведна, і яго пазіцыя ў пашуковай выдачы залежыць ад якасці кода, хуткасці працы сайта, наяўнасці сайтаў з падобнымі / такімі самымі элементамі вёрсткі і дызайну, унікальнасць кантэнту, наяўнасць знешніх спасылак і г. д. Пэўныя фактары можна ўлічыць цягам распрацоўкі, але, каб дасягнуць больш хуткага з’яўлення ў рэйтынгах Google або, прыкладам, Yandex, сайт усё адно трэба адмыслова прасоўваць.

Ёсць мноства інструментаў для аптымізацыі SEO-структуры сайта. Але мэтаю прасоўвання не абавязкова становіцца дасягненне першых месцаў у пашуковай выдачы – буйным інфармацыйным парталам, напрыклад, лепш скіраваць свой позірк на падвышэнне наведвальнасці праз паспяховыя рэкламныя кампаніі.

Пад час працы SEO-адмыслоўцы вымушаныя карэктаваць стуктуру вёрсткі, праграмнае часткі ды тэксту

Такім чынам, сапраўды хуткім і якасным прасоўванне будзе тады, калі над праектам працуе адна кампанія або суполка звязаных кампаній – бо агульныя патрабаванні да структуры сайта закладаюцца на этапе стварэння макета і абнаўляюцца на кожным кроку. Вы зможаце мінімізаваць ускосныя выдаткі, адмыслоўцам аптымізацыі, у сваю чаргу, застанецца толькі якасна папрацаваць з рэкламаваннем, не закранаючы праграмнае часткі.

Каманда PRAS.by раіць: карыстайцеся паслугамі той SEO-арганізацыі, якая на сталай аснове працуе з распрацоўнікамі вашага сайта.

Два словы пра лагатып

Як зразумець, ці добры лагатып перад вамі

Дадатак для смартфонаў VS Мабільная версія сайта

Што такое мабільны дадатак? Ствараць яго, мабільны сайт або ўвогуле рабіць адаптыўны дызайн?

Тэрміны. Што і ў якія тэрміны робіцца?

Чаму многія ўэб-студыі зацягваюць выкананне праекты і што з гэтым рабіць