Распрацоўка складаных вэб-прыкладанняў

PRAS праводзіць аналіз патрэб карыстальнікаў, прымяняе сучасныя тэхналогіі распрацоўкі і забяспечвае бесперапынную падтрымку пасля запуску. Каманда кампаніі гатова стварыць вэб-прыкладанні, якія забяспечваюць аптымальны карыстацкі досвед для ўсіх груп аўдыторыі.

Глыбокае вывучэнне мэтавай аўдыторыі дапамагае вылучыць з яе групы і распрацаваць функцыянальнасць, якая адпавядае чаканням карыстальнікаў. Для забеспячэння такой задачы крытычна важна прайсці ўсе этапы праектавання:

  • Бізнэс-аналіз

    Праводзім аналіз вашага бізнэсу або ідэі. Паказваем іх моцныя бакі і фармулюем стратэгію. Прапануем прадукт, які абапіраецца на яе і які дапаможа дасягнуць найлепшых вынікаў.

  • UX / UI праектаванне

    У рамках UX (User Experience) праектавання фармулюецца мэтавая аўдыторыя, яе запатрабаванні, мэты і кантэкст выкарыстання. Пры працы над UI (User Interface) - распрацоўваецца інтэрфейс, які ўключае візуальныя і інтэрактыўныя элементы. Абодва аспекты працуюць разам для стварэння зручнага і эфектыўнага карыстацкага досведу.

  • Frontend

    Якасная вёрстка прадукту робіць яго прывабным і зразумелым карыстальніку.

  • Backend

    Індывідуальная распрацоўка праграмнага коду з выкарыстаннем правераных тэхналогій зробіць ваш прадукт хуткім і надзейным.

  • Дакументацыя

    Падрыхтоўваюцца неабходныя матэрыялы, такія як спецыфікацыі, інструкцыі, і кіраўніцтва, для падтрымкі распрацоўкі, укаранення і выкарыстання прадукта або сэрвісу ў будучыні.


Эксперт, які адказвае за якасць

 Мікалай Тамашэвіч

Мікалай Тамашэвіч

Заснавальнік кампаніі, дырэктар
LinkedIn Profile
вопыт
больш за 12 гадоў
спецыялізацыя
бізнес-аналіз / распрацоўка архітэктуры праграмных прадуктаў / кіраванне праектамі
стэк тэхналогій
с++ / java / c#

Інструменты і тэхналогіі

PRAS актыўна выкарыстоўвае перадавыя інструменты і найноўшыя тэхналогіі для паляпшэння працэсаў пры распрацоўцы web-прыкладанняў і павышэння эфектыўнасці працы

  • ASP.NET MVC
    ASP.NET MVC
  • Asp.Net Core
    Asp.Net Core
  • Spring
    Spring
  • NextJS
    NextJS
  • JavaScript
    JavaScript
  • Angular
    Angular
  • React
    React
  • HTML5
    HTML
  • CSS
    CSS
  • MSSQL Server
    MSSQL Server
  • PostgreSQL
    PostgreSQL
  • MongoDB
    MongoDB
  • Git
    Git

Водгукі кліентаў аб распрацоўцы складаных вэб-прыкладанняў

водгук
Стварэнне сістэмы кіравання паслугамі і кантэнтам

Рэалізаваныя тэхнічныя рашэнні дазволілі нам выйсці на новы ўзровень аказання паслуг і ісці ў нагу са часам. Дзякуем калектыву кампаніі PRAS за сур'ёзны і кваліфікаваны падыход да вырашэння нашых задач і спадзяемся на працяг супрацоўніцтва.

Гэты водгук у фармаце .PDF
водгук
Стварэнне электроннага банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне

Гэты рэсурс з'яўляецца неацэннай крыніцай інфармацыі для даследчыкаў і людзей, якія цікавяцца беларускай культурай. Спецыялісты кампаніі PRAS знаходзіліся ў цесным узаемадзеянні з прадстаўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на працягу ўсяго тэрміну рэалізацыі праекта, аказвалі кансультацыі па рабоце з парталам.

Гэты водгук у фармаце .PDF
Рэальны кейс ад PRAS’а
кліент
Белвакуумпак
задача
Рэдызайн сайту з пашырэннем функцыянальнасці
наступны раздзел сайта
у якім

прыводзяцца прыклады рэальных праектаў, над якімі працавала каманда PRAS