Дыск "Глобус Беларусі"

Дыск "Глобус Беларусі"

Вокладка офлайн-версіі папулярнага партала globus.tut.by

"Глобус Беларусі" — адзіная і найбольш поўная энцыклапедыя беларускай архітэктуры, якая складаецца з больш чым 50 тысяч фотаздымкаў 10 тысяч архітэктурных аб'ектаў Рэспублікі Беларусь.
Тым часам мы распрацавалі вокладку для офлайн-версіі гэтага сайта на DVD-дысках. Вокладка мае два колеравыя варыянты — колер сапраўднага глобуса і колер цэглы. Сімвалічна, што на глобусе, апавітым бясконцымі дарогамі падарожнікаў, адмаляваныя ўнікальныя архітэктурныя аб'екты Беларусі: Косаўскі палац, Сафійскі сабор, Мінская ратуша... Дыск "Глобус Беларусі", аформлены PRAS'ам, будзе не толькі вельмі карысным электронным носьбітам для любога вандроўніка, але і прыгожым дадаткам для кніжнай паліцы.

Заднік вокладкі
Перавагі дыска:

- Дазваляе праглядаць "Глобус Беларусі" без падлучэння да інтэрнэту;
- Свабодны ад рэкламы;
- Вельмі хутка выводзіць на экран старонкі з вялікай колькасцю фотаздымкаў;
- Змяшчае апошнюю буйную зборку праекта (каля 3 Гб, у т. л. больш за 2 Гб фотаздымкаў)
Выгляд дыска ў іншым колеравым рашэнні
Замовіць ілюстрацыю