Сайт ІАУ "Амарока"

Сайт ІАУ "Амарока"

Інтэнэт-партал вядомай асветніцкай установы "Арт-сядзіба"

Тэхнічныя параметры
  • Знешняя спасылка:
  • Вёрстка:
    css3, html5, jquery, custom plugin
  • Праграмаванне:
    CMS Wordpress
  • Дызайн:
    Metro Style
Сайт арт-сядзібы

Сайт Інфармацыйна-асветніцкай установы "Амарока" насамрэч ёсць сайтам мінскай культурніцкай кампаніі "Арт-сядзіба". Да стварэння сайта "Арт-сядзіба" існавала толькі ў сацыяльных сетках VK ды Facebook, дзе паспела набыць даволі высокую папулярнасць сярод беларускай моладзі. Такім чынам, задачаю сайта было паказаць "Арт-сядзібу" ў новым, больш прафесійным свеце.

Арт-сядзіба сайт PRAS.BY
Галоўная старонка
Распрацаваўшы дагэтуль фірмовы стыль "Арт-сядзібы", мы пабудавалі на ім асноўную канцэпцыю сайта.

У звязку з тым, што патрэбны быў сайт максімальным памерам 1024х768 пікселяў, а важнае інфармацыі мелася быць даволі шмат, мы пастанавілі скарыстацца мадыфікаваным Metro Style, ужываючы перафарбаванне кожнай прэўюшкі.

Арт-сядзіба  сайт PRAS.BY
Прыклад нутраной старонкі рэсурса з магчымасцю прагляду відэа, аўдыё, тэкставай інфармацыі

Кожны раздзел сімвалічна звязаны з галоўнай старонкай квадратнаю прэўюшкаю і вылучаным месцам для ліда і загалоўка. Акрамя гэтага, паводле патрабаванняў замоўцаў, кожны матэрыял будзе пры запаўненні багата аздоблены цытатамі — для гэтага мы зрабілі спецыяльную тлустую рыску, што скіроўвае ўвагу карыстальніка да самага галоўнага.

Арт-сядзіба сайт PRAS.BY
Старонка афішаў з магчымасцю сартыравання
Прыцягвае увагу карыстальніка і адначасова запаўняе пустую прастору адмыслова распрацаваны патэрн
Арт-сядзіба сайт PRAS.BY
Нутраная старонка падзеі

На сайце прадугледжаныя магчымасці каментаваці і лайкаць у сацыяльных сетках. Акрамя таго, мы выкарысталі сістэму Orphus (дасыланне памылак праз Ctrl+Enter). Рэсурс зроблены на Wordpress CMS паводле жадання замоўцаў — адзін з рэдкіх выпадкаў, калі сайт базуецца не на ўласнай платформе PRAS'а.

На сайце выкарыстаная пісьменна прадуманая структура вёрсткі для пашуковікаў, а паўсюдны html5 стварае фантастычны "плоскі" эфект змянення навінаў на галоўнай старонцы.
Арт-сядзіба сат PRAS.BY
Старонка Мультымедыя

Сярод цікавых фішачак можна прыгадаць яшчэ і выкарыстанне тэматычнага сартыравання ў афішах (па імпрэзах і па датах), а таксама зручны "квадратны" дызайн у мультымедыі і галерэях, што спрыяе павелічэнню бачнасці выявы ўва ўмовах сціснутых памераў.

Усяго толькі праз 2 тыдні пасля запуску сайта ім карыстаюцца ужо больш за 600 чалавек на дзень, а колькасць каментароў і праглядаў часта перавышае 100 і 5 тысячаў адпаведна.
Замовіць сайт