web-партал газеты Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Беларускі час

У кампаніі стварылі стыль і сайт для газеты "Беларускі час", якая існуе з 1989 года. Дзякуючы створанай web-пляцоўцы аўдыторыя газеты значна пашырэла.

задача
Стварэнне новага фірмовага стылю і сайту газеты з асабістымі кабінетамі карыстальнікаў
тэхналогіі
ASP.NET MVC, HTML, JS, CSS
Галоўная старонка праекта
Галоўная старонка праекта
Дызайн усіх старонак web-прыкладання

У рамках праекту распрацаваны новы фірмовы стыль, які змяніў пазіцыянаванне і філасофію газеты. А новыя макеты вёрсткі прыблізілі сродак масавай інфармацыі да аўтарытэтных сусветных выданняў.

Структура сайта класічная для медыярэсурса, з мноствам рубрык для максімальнага ахопу сфер жыцця. Раздзелы, размешчаныя ў верхняй частцы сайту пад спойлерам, дублююцца на галоўнай старонцы. На ніжняй панэлі дадзены поўны спіс рубрык з падзелам на рэгіёны.

Блок навін знаёміць з усімі матэрыяламі парталу. Адмысловая рубрыка прысвечаная спецпраектам газеты. Асобнае месца займаюць навіны прафсаюзнага жыцця. Фота- і відэакантэнт сабраны ў медыястужцы. Каляндар прафесійных святаў не дазволіць прапусціць ніводнай значнай даты. У спецыяльным раздзеле знаходзіцца рэдакцыйная пошта. Асобна размешчаныя правілы конкурсаў і важныя дакументы, што датычацца дзейнасці Федэрацыі прафсаюзаў. 

Архіўныя выпускі газеты можна спампаваць у асобным раздзеле. Разам скампанаваная агульная інфармацыя пра газету, яе гісторыю і кантактныя дадзеныя. Зваротную сувязь з рэдакцыяй забяспечваюць асабістыя кабінеты карыстальнікаў.

Функцыянал
  • Асабістыя кабінеты карыстальнікаў. 
  • Магчымасць спампоўвання дакументаў у PDF.
  • Каляндар прафесійных святаў.
  • Магчымасць каментавання артыкулаў.
  • Размеркаванне кантэнту па тэматычных блоках, каб спрасціць навігацыю.
Тэхнічныя рашэнні
  • Павелічэнне прапускной здольнасці і хуткасці працы партала за кошт пераразмеркавання плыняў наведвальнікаў па раздзелах.
  • Захоўванне дадзеных на CDN-серверах. 
  • Распрацоўка на платформе ASP.NET.
наступны раздзел сайта
у якім

прыводзяцца прыклады рэальных праектаў, над якімі працавала каманда PRAS