Сайт акцыі "Будуем Арт-сядзібу разам!"

Сайт акцыі "Будуем Арт-сядзібу разам!"

Інтэрактыўная старонка грамадскай арганізацыі "Амарока" з магчымасцю online-набыцця рэкламных месцаў

Тэхнічныя параметры
  • Вёрстка:
    ccss3, html5, jquery, custom plugin, аптымізаваны html-код, першасная SEO-аптымізацыя пад пашуковыя сістэмы
  • Знешняя спасылка:
  • Праграмаванне:
    C# asp.net mvc 5, MVVM, KnockoutJS, DI Autofac, EF Code First, Bootstrap, HTML5 CSS3, LESS
Арт-сядзіба PRAS.BY

Для грамадскай арганізацыі "Амарока", што працуе пад брэндам "Арт-Сядзіба" і якой у студыі распрацоўвалі раней карпаратыўны сайт, гэтым разам стварылі інтэрактыўную старонку для акцыі "Будуем арт-сядзібу разам!". Сайт мусіў даваць магчымасць знаёміцца з задачамі праекта (грамадскае ахвяраванне грошай на будаўніцтва пляцоўкі для культурных акцый, семінараў і канцэртаў у цэнтры Мінска) ды часткова выконваць функцыі інтэрнэт-крамы.
Паводле канцэпцыі, "дом Арт Сядзібы" разбіты на 9 паверхаў, на кожным з якіх 4 кватэры, у кожнай з якой знаходзіцца 1120 ячэек-цаглінак памерам 8х8 пікселяў і коштам у $5 за адзінку. Кожны карыстальнік-ахвярадаўца можа набыць адвольную колькасць цаглінак, але не больш за 400, абмяжоўваючы такім чынам мецэнацтва ад непамерных выдаткаў.

Арт-сядзіба PRAS.by

Галоўная старонка сайта

Сайт абараняецца ад спамерскай атакі: блакуе карыстальнікаў, якія хочуць вылучыць зашмат цаглінак альбо занадта доўга рэзервуюць іх

Пасля выбару патрэбных ячэек правяраецца, ці вольны дадзены дыяпазон для набыцця і прапануецца запоўніць палі, якія ў далейшым будуць з'яўляцца своеасаблівай рэкламай ахвярадаўцы - пры навядзенні на цаглінку ўсплывае вакно, у якім прэзентуюцца фотаздымак, спасылка на знешні рэсурс, імя ці назоў арганізацыі, якія запоўніў карыстальнік. Затым прапануецца абраць спосаб аплаты: PayPal, WebMoney, iPay, Яндэкс Грошы альбо перасанальны ўнёсак праз банкаўскі рахунак. Дакладныя інструкцыі не дадуць згубіцца грашовым сродкам мецэната.

Арт-сядзіба PRAS.BY
Старонкі сайта з вокнамі-падказкамі
За 2 месяцы існавання праекта, арганізатарам праз сродкі сайта ўдалося сабраць больш за 7.000 USD
Замовіць сайт