PRAS спецыялізуецца на бізнес-аналізе і распрацоўцы MVP (мінімальна жыццяздольнага прадукта) для вашага стартапа або праекта. Мы праводзім глыбокі аналіз бізнес-патрэбаў, выяўляем ключавыя функцыянальнасці і ствараем MVP, які хутка запускаецца на рынак з мінімальнымі выдаткамі.
MVP – гэта мінімальна жыццяздольны прадукт, які змяшчае асноўныя функцыі для вырашэння ключавых праблем кліентаў. MVP дазваляе хутка выйсці на рынак і атрымаць зваротную сувязь ад карыстальнікаў, адаптуючы прадукт пад іх патрэбы ў працэсе працы.
Праводзім аналіз вашага бізнэсу або ідэі. Паказваем іх моцныя бакі і фармулюем стратэгію. Прапануем прадукт, які абапіраецца на яе і які дапаможа дасягнуць найлепшых вынікаў.
Вызначаецца спіс асноўных функцый. Ствараецца структура інтэрфейсу, уключаючы раздзелы, меню і навігацыйныя элементы.
Ствараецца базавая версія прадукта з мінімальным наборам функцый, дастатковым для тэставання гіпотэз і атрыманні зваротнай сувязі ад карыстачоў.
Па меры паспяховага тэставання прадукта, вызначаюцца далейшыя крокі па паляпшэнні яго функцыянальнасці і фармулююцца патрабаванні па дапрацоўцы прадукта ў адпаведнасці з запатрабаваннямі карыстачоў і патрабаваннямі рынка.
PRAS актыўна выкарыстоўвае перадавыя інструменты і найноўшыя тэхналогіі для паляпшэння працэсаў і павышэння эфектыўнасці працы
Адзывы кліентаў аб правядзенні бізнес-аналізу і распрацоўцы MVP
прыводзяцца прыклады рэальных праектаў, над якімі працавала каманда PRAS