Сайт для журналістаў-фрылансераў

Сайт для журналістаў-фрылансераў

Freelance.baj.by — першая сацыяльная сетка для журналістаў і рэдакцый ува Усходняй Еўропе

Тэхнічныя параметры
  • Праграмаванне:
    yii php
  • Вёрстка:
    css3, html5, jquery, custom plugin, аптымізаваны html-код, першасная SEO-аптымізацыя
  • Знешняя спасылка:
Сайт freelance.baj.by

Для Беларускай федэрацыі журналістаў распрацавалі фірмовы стыль і сайт праекта "За Фрыланс!", у межах якога журналістам прапануецца больш займацца фрылансам, а існым фрылансерам даюцца юрыдычныя парады па вядзенні легальнай супрацы з рэдакцыямі ды запеспячэнні бяспечнасці здзелак. За аснову для лагатыпа была ўзятая ідэя крылаў-пяра, што плаўна пераходзіць у літару Ф, вылучаючы слова "За". Крылы, у сваю чаргу, сімвалізуюць свабоду, якой валодаюць журналісты-фрылансеры ў працоўных стасунках. Фірмовым колерам быў абраны сіні - як фірмовы колер БАЖ'а.

Лагатып freelance.baj.by
Лагатып кампаніі "За Фрыланс!"

Створаная сацыяльная сетка для журналістаў дазваляе выконваць амаль усе стандартныя функцыі: індывідуальныя профілі карыстальнікаў, старонкі навінаў, аўтаматычная выстаўленне партфоліё, прапановаў і вакансій ад карыстальнікаў, каментаванне, абмеркаванне, лайкі і сацыялізацыя стасункаў. Акрамя таго, на сайце працуе "разумны" пошук ды "інтэлектуальнае" вызначэнне прададзеных матэрыялаў. Сайт выкананы на дзвюх мовах з магчымасцю вызначэння магчымасці персанальнай лакалізацыі юзерам. 

Галоўная старонка freelance.baj.by
Галоўная старонка freelance.baj.by
Freelance.baj.by дазваляе знаходзіць патрэбнага выканаўцу, а журналісту - шукаць патрэбную працу з лёгкасцю інтэрнэт-камунікацыі
Усе старонкі сацыяльнай сеткі
Усе старонкі сацыяльнай сеткі
Замовіць сайт