Дызайн інфармацыйнага парталу газеты "Наша Ніва"

Дызайн інфармацыйнага парталу газеты "Наша Ніва"

Новае аблічча для анлайн-версіі знакамітага беларускага выдання

Тэхнічныя параметры
Газета Наша Ніва сайт

Традыцыйна па навіны і цікавосткі беларускамоўная аўдыторыя перадусім прыходзіць да “Нашай Нівы”. З інфармацыйным парталам гэтага выдання мы і папрацавалі: правялі рэдызайн, мадыфікавалі шаблоны старонак, стварылі responsive-версію рэсурсу.

Спатоліць інфармацыйны голад, дзякуючы выданню і нашай студыі, цяпер можна праз кожную прыладу, падлучаную да сеціва.
Галоўная старонка сайта Наша Ніва
Галоўная старонка сайта "Наша Ніва"

Прадуманая навігацыя, доўгая стужка (магчымы максімум) актуальных публікацый на кожнай прагортцы — гэтак “Наша Ніва” пачала выглядаць на экранах кампутараў, планшэтаў, смартфонаў. Рубрыкі, раздзелы ды іншыя элементы структуры, у адпаведнасці з якімі размяркоўваецца кантэнт, змешчаны не толькі ў верхняй, але таксама ў ніжняй і нават бакавой частках старонкі; такое дубляванне мае дапамагчы вокамгненна адшукаць патрэбны матэрыял. Дзеля таго каб чытачы больш актыўна дзяліліся думкамі ды адпрацоўвалі дасціпнасць, мы дадалі сістэму знешняга каментавання: кантэкст сайта можна ўзбагаціць, аўтарызаваўшыся праз сацыяльныя сеткі. Ідэю адкрытай інфармацыйнай прасторы на роўні візуальнага ўспрыняцця падтрымлівае і агульная стылістыка сайта.

Некаторыя асноўныя старонкі партала газеты Наша Ніва
Некаторыя асноўныя старонкі партала газеты "Наша Ніва"

Спосаб адлюстравання фота- і відэафактаў дае карыстальніку адчуванне іх матэрыяльнасці — фармуецца г. зв. "тактыльная рэальнасць". Адаптыўны дызайн, у сваю чаргу, ладна і прыгожа падае старонкі на любой прыладзе. Паводле водгукаў карыстальнікаў, гартаць сайт стала ўва ўсіх сэнсах больш прыемна, што нас, вядома, цешыць.