карпаратыўны сайт прадпрыемства

Рэчыцадрэў

У кампаніі стварылі зручны карпаратыўны сайт найстарэйшага дрэваапрацоўчага прадпрыемства Беларусі. Цяпер даведацца ўсё пра гісторыю, паслугі і падабраць гатовую прадукцыю лёгка як ніколі.

задача
Рэдызайн карпаратыўнага сайту
тэхналогіі
ASP.NET MVC, HTML, JS, CSS
спасылка
Галоўная старонка праекта
Галоўная старонка праекта
Дызайн усіх старонак web-прыкладання

Галоўнымі пажаданнямі замоўцы пры працы над праектам былі гнуткасць сайта, каб можна было дадаваць раздзелы або катэгорыі, не перарабляючы структуру, а таксама зручнасць карыстання.

У выніку новая версія рэсурсу стала больш простай для падтрымання і абнаўлення, а таксама больш зразумелай карыстальнікам.

На галоўнай старонцы размясціўся слайдэр з асноўнымі відамі прадукцыі, што дазваляе адразу перайсці да прагляду тавараў патрэбнай катэгорыі. 

Пра гісторыю і сучасны стан кампаніі распавядае асобны раздзел. З вытворчасцямі, што ўваходзяць у склад кампаніі, можна азнаёміцца на адмысловай старонцы. Вялікі раздзел прысвечаны прадукцыі прадпрыемства, тэматычна падзеленай на віды. Інфармацыйны блок знаёміць з навінамі вытворцы і дрэваапрацоўчай галіны, а таксама акцыямі на прадукцыю. Тых людзей, якія зацікаўленыя ў працы на прадпрыемстве, вітае спіс вакансій. 

Асобным блокам ідуць кантактныя дадзеныя. Форма зваротнай сувязі дае магчымасць атрымаць адказ на любое пытанне.

Функцыянал
  • Каталог прадукцыі.
  • 2 самастойныя моўныя версіі.
  • Адаптацыя пад прагляд з мабільных прылад.
  • Размеркаванне кантэнту па тэматычных блоках, каб спрасціць навігацыю.
  • Форма зваротнай сувязі.
Тэхнічныя рашэнні
  • Міграцыя дадзеных з папярэдняй версіі.
  • Павелічэнне прапускной здольнасці і хуткасці працы сайта за кошт пераразмеркавання плыняў наведвальнікаў па раздзелах.
  • Захоўванне дадзеных на CDN-серверах. 
  • Распрацоўка на платформе ASP.NET.
наступны раздзел сайта
у якім

прыводзяцца прыклады рэальных праектаў, над якімі працавала каманда PRAS