Хто плоціць, а хто замаўляе музыку?

Ці павінны распрацоўнікі дызайну прыслухоўвацца да кожнай заўвагі замоўцаў? Пытанне, якое ставіць дагары нагамі ўсе нормы і правілы працы з кліентамі, але адназначна выказвае пазіцыю студыі PRAS.by ў такой тонкай тэматыцы.

Спрачацца быццам бы асабліва няма з чым: кліент плоціць – жаданні кліента мусяць вокамгненна знаходзіць увасабленне ў рэальнасці. Змяніць колер з “непрыгожага” на “прыгожы”, надыктаваць умоваў, нафармаваць інтуіцыйна-кампазіцыйных прынцыпаў…

Праца дызайнера гэта найперш праца для людзей, якія будуць карыстацца канчатковым прадуктам або мець да яго дачыненне.

Таму вельмі важна, каб прадукт гэты быў перадусім зручным. Выключна эстэтычную ролю выконвае мастацтва, у той час як дызайн нельга назваць мастацтвам у чыстай форме – гэта сінтэз мастацтва ды інжынерных, матэматычных, іншых ведаў з мэтаю найбольш зручна данесці інфармацыю да карыстальніка.

Тут пачынае працаваць наступны парадак: галоўнае – не ўласныя густы таго, хто замаўляе праект; галоўнае – адметнасці ўспрыняцця мэтавай аўдыторыі.

У залежнасці ад пастаўленае задачы варта правільна з гэтай аўдыторыяй працаваць: развесяліць яе, залагодзіць або шакаваць. На дапамогу прыходзіць веданне логікі, колеразнаўства, адпаведных схемаў у правільнай пабудове дызайну. Таму, каб дасягнуць сапраўды добрага выніку, надзвычай важна прыслухоўвацца да адмыслоўцаў. Да таго ж рэалізаваны праект – гэта яшчэ і твар нашай студыі, таму мы без шкадавання і не саромячыся вяртаем грошы замоўцам, з якімі, на жаль, не змаглі паразумецца. Цешыць, што гэткія выпадкі былі адзінкавымі.

Такім чынам, мы заўсёды прыслухоўваемся да пажаданняў нашых партнёраў, але, калі яны супрацьстаяць сфармуляванай задачы, імкнемся данесці сутнасць нашае працы і сутнасць рэалізацыі праектаў, мэта якіх не спадабацца  аднаму чалавеку, а зацікавіць значна больш шырокае кола асобаў.

Студыя VS Фрылансер

У каго варта замаўляць праекты? Якія перавагі і недахопы ў студый і ў фрылансераў? Хто дапаможа захаваць час, грошы і якасць?

Прасоўванне сайта

Навошта трэба займацца SEO-прасоўваннем сайта, якія выкарыстоўваюцца метады і з якімі фірмамі варта працаваць на гэтай глебе?

Два словы пра лагатып

Як зразумець, ці добры лагатып перад вамі