Віды сайтаў. Частка II

Спецыфічныя віды сайтаў — ад інтэрнэт-крамы і да сацыяльнай сеткі, паводле класіфікацыі арт-студыі PRAS. Які сайт пасуе вашаму бізнэсу?

Другая частка аповеду пра асноўныя катэгорыі сайтаў, якія распрацоўвае нашая студыя.

Прома-сайт

Функцыянуе адмыслова для прасоўвання якога-небудзь тавара, паслугі або асноўнага сайта кампаніі. Адрозніваецца ад звычайных сайтаў вялікім аб'ёмам графікі і малюнкаў, а ад landing-page — наборам старонак.
Ідэальна падыходзіць для вываду на рынак якога-небудзь прадукта, паслугі або для правядзення рэкламных кампаній.

Сацыяльная сетка

Выбудоўвае, арганізуе і падтрымоўвае сацыяльныя стасункі. Сацыяльныя сеткі бываюць тэматычнымі (для паляўнічых / працаўнікоў чыгункі / дызайнераў) і агульнымі (для ўсіх).
Гэтая web-платформа – як для вялікіх карпарацый, што маюць неабходнасць даносіць інфармацыю да ўсіх працаўнікоў адначасова, гэтак і для бізнэсу, які плануе зарабляць на тэматычнай рэкламе.

Інтэрнэт-вітрына

Рэкламуе тавары або паслугі, дае падрабязныя звесткі пра іх і азнаямляе з месцамі продажу. Набыць тавары або паслугі “з вітрыны” нельга. 
Такі інтэрактыўны сайт патрэбныя найперш кампаніям з вялікай колькасцю крамаў або брэндам.

Інтэрнэт-крама

Прыкладна тое самае, што і інтэрнэт-вітрына, але з пашыраным спектрам функцый. Карыстальнік можа не толькі пабачыць тавары, пачытаць пра іх, але і набыць. Пакупнік робіць выбар – сайт прапануе некалькі способаў разліку, а пасля выпісвае рахунак на аплату, адначасова пацвярджаючы яе.
Гэты варыянт сайтаў дапамагае развівацца невялікаму і сярэдняму бізнэсу, які не мае offline-крамаў.

Віды сайтаў. Частка I

Асноўныя віды сайтаў — ад сайта-візітоўкі да інфармацыйнага партала, паводле класіфікацыі арт-студыі PRAS. Які сайт пасуе вашаму бізнэсу?

Хто плоціць, а хто замаўляе музыку?

Ці павінны распрацоўнікі дызайну прыслухоўвацца да кожнай заўвагі замоўцаў? Пытанне, якое ставіць дагары нагамі ўсе нормы і правілы працы з кліентамі, але адназначна выказвае пазіцыю студыі PRAS.by ў такой тонкай тэматыцы.

Digital-агенцтвы. Ці варта да іх звяртацца?

Што такое "Лічбавыя агенцтвы", што яны заяўляюць і колькі можна зэканоміць, калі звярнуцца наўпрост да выканаўцаў