Тэхнічная падтрымка праекта

Вы зрабілі новы праект і распрацоўнік прапануе вам ажыццяўляць падтрымку гэтага праекта. Навошта падтрымка патрэбная і ці мае яна сэнс для вашай фірмы?

Вы маеце распрацаваны сайт або запампавалі мабільны дадатак у AppStore / Google.Play. Праект выглядае зорна-ўзорна, усё працуе гладка-суладна на 100%. Але першыя карыстальнікі ды наведвальнікі вашага рэсурса заўважаюць, што праекту не стае нейкай вельмі дробнай, але важнай функцыі. Распрацоўнік, безумоўна, возьме за рэалізацыю функцыі дадатковыя грошы, хоць вы і намагаліся давесці, што ад самага пачатку прадбачыць гэта было нельга.

Разабраўшыся з функцыяй, вы неўзабаве падумаеце: “Добра было б перамаляваць афармленне цытат ды выяваў на сайце”. Тым часам Google Analitics падкажа вам, што чырвоную кнопку на галоўнай старонцы варта зрушыць управа, каб трапіць у месца засяроджвання клікаў… Усё гэта патрабуе часу – прааналізаваць, дамовіцца, праплаціць.

З фінансавага гледзішча, вы траціце не менш. Скажам, гадзіна працы студыі каштуе 50 еўра. Задачы, адзначаныя вышэй, яна выканае за, прыкладам, 6 гадзін. Разам з тым амаль кожная фірма падтрымлівае праект па заніжаным кошце – звычайна на 15-30%. А гэта 50 (еўра) * 0,30 = 15 (еўра). Агульны кошт працы складзе 35 еўра.

50 (еўра) * 6 = 300 (еўра),
35 (еўра) * 6 = 210 (еўра),
300 – 210 = 90 (еўра) эканоміі.

Яшчэ адзін мінус адсутнасці тэхнічнага падтрымання праекта – змена выканаўцаў. Вы працавалі, да прыкладу, з ўэб-студыяй Might&Mind, якая распрацавала для вас прома-сайт. Калі ўзнікла патрэба нешта дапрацаваць, Might&Mind аказалася занятая цягам месяца або, напрыклад, кошт выканання працы перасягнуў чаканы вамі ў два разы. І вось вы грукаецеся ў дзверы іншай студыі Art NoMind. Праз пэўны час сітуацыя паўтараецца, вы пакідаеце Art NoMind – і зноўку сыходзіце да новай фірмы…

Зразумела, што праца з новымі партнёрамі вымагае больш значных укладанняў, чым праца з адным пастаянным выканаўцам. Акрамя таго, выніковы праект будзе мець не дужа выразнае структураванне, бо ў апісанай сітуацыі выпадковая студыя звычайна не думае пра будучае развіццё вашага праекта.

Такім чынам, замаўляючы сайт, улічвайце неабходнасць далейшага супрацоўніцтва з той самай студыяй дзеля падтрымання вашага праекта. Гэта ашчадзіць вашай кампаніі не менш за 15–30% бюджэту, захавае час на іншыя працоўныя пытанні і гарантуе развіццё праекта.

Заключайце дамовы на падтрыманне сайтаў і мабільных дадаткаў!
Студыя VS Фрылансер

У каго варта замаўляць праекты? Якія перавагі і недахопы ў студый і ў фрылансераў? Хто дапаможа захаваць час, грошы і якасць?

Тэрміны. Што і ў якія тэрміны робіцца?

Чаму многія ўэб-студыі зацягваюць выкананне праекты і што з гэтым рабіць

З чаго складаецца кошт сайта?

Галоўнае пытанне падчас распрацоўкі сайта — бюджэт. У такой далікатнай тэме ёсць шмат нюансаў, якія трэба ўлічваць, замаўляючы гатовы прадукт.