Прасоўванне сайта
Навошта трэба займацца SEO-прасоўваннем сайта, якія выкарыстоўваюцца метады і з якімі фірмамі варта працаваць на гэтай глебе?
Вы толькі-толькі атрымалі адмыслова для вас распрацаваны сайт. Праца відавочна зацягнулася, таму вы як ніколі гатовыя пачаць развіваць свой бізнэс пры дапамозе гэтага карыснага інструмента маркетынгу. Незваротна сыходзяць дні і сплываюць тыдні, але ніводны новы кліент у вашыя дзверы гэтак і не пагрукаўся…
Сайт ніколі не з’явіцца ў пошукавіку на першых пазіцыях, калі не аптымізаваць яго структуру і не займацца яго прасоўваннем.
Кожны “пісьменны” распрацоўнік пацвердзіць, што рэйтынг сайта, а адпаведна, і яго пазіцыя ў пашуковай выдачы залежыць ад якасці кода, хуткасці працы сайта, наяўнасці сайтаў з падобнымі / такімі самымі элементамі вёрсткі і дызайну, унікальнасць кантэнту, наяўнасць знешніх спасылак і г. д. Пэўныя фактары можна ўлічыць цягам распрацоўкі, але, каб дасягнуць больш хуткага з’яўлення ў рэйтынгах Google або, прыкладам, Yandex, сайт усё адно трэба адмыслова прасоўваць.
Ёсць мноства інструментаў для аптымізацыі SEO-структуры сайта. Але мэтаю прасоўвання не абавязкова становіцца дасягненне першых месцаў у пашуковай выдачы – буйным інфармацыйным парталам, напрыклад, лепш скіраваць свой позірк на падвышэнне наведвальнасці праз паспяховыя рэкламныя кампаніі.
Пад час працы SEO-адмыслоўцы вымушаныя карэктаваць стуктуру вёрсткі, праграмнае часткі ды тэксту
Такім чынам, сапраўды хуткім і якасным прасоўванне будзе тады, калі над праектам працуе адна кампанія або суполка звязаных кампаній – бо агульныя патрабаванні да структуры сайта закладаюцца на этапе стварэння макета і абнаўляюцца на кожным кроку. Вы зможаце мінімізаваць ускосныя выдаткі, адмыслоўцам аптымізацыі, у сваю чаргу, застанецца толькі якасна папрацаваць з рэкламаваннем, не закранаючы праграмнае часткі.
Каманда PRAS.by раіць: карыстайцеся паслугамі той SEO-арганізацыі, якая на сталай аснове працуе з распрацоўнікамі вашага сайта.