Кампанія PRAS спраектавала і рэалізавала партал найбуйнейшага аматарскага аб'яднання Беларусі «Тэрыторыя футбола». З яго дапамогаю можна дазнацца навіны, убачыць у турнірнай табліцы поспехі як каманды, гэтак і кожнага асобнага гульца, сачыць за матчамі і выхадам адной з 714 камандаў у вышэйшыя лігі.
Тэматычныя раздзелы сайту падзеленыя на дзве мэтавыя аўдыторыі. На верхняй панэлі размясціліся рубрыкі, найбольш цікавыя для гульцоў і заўзятараў, на ніжняй - для патэнцыйных партнёраў і рэкламадаўцаў.
На галоўнай старонцы знаходзіцца спіс гульцоў на бягучую дату з фільтрацыяй па лігах. Важнае месца займае пералік турніраў, што ладзіць аб’яднанне. Каляндар гульняў паказвае даты бліжэйшых двубояў любімых каманд, а турнірная табліца дэманструе становішча дружын. Вялікі блок навін дазваляе акунуцца ў атмасферу гульні нават па-за межамі стадыёну. З фота- і відэасправаздачамі гульняў, якія адбыліся, можна пазнаёміцца ў адмысловай рубрыцы.
Опцыя выбару населенага пункту дазваляе праглядаць толькі рэгіянальны кантэнт. Адмысловы форум-трыбуна дае магчымасць выказацца кожнаму ахвотнаму. За абнаўленнямі зручна сачыць на старонках замоўцы ў сацыяльных сетках.
Асобна вынесеныя раздзелы пра гісторыю і місію аб'яднання, ўласную футбольную каманду, кантактныя звесткі, умовы супрацоўніцтва і крама з сімволікай аб’яднання.
Сайт распрацоўваўся некалькі месяцаў, парушэнняў тэрмінаў не было. У будучым задачай для супольнае дзейнасці з PRAS.by стаіць распрацоўванне мабільнага прыкладання для турніраў, а таксама пастаяннае тэхнічнае падтрыманне сайта з візуальным напаўненнем.
PRAS прапануе спрыянне ў сферы лічбавання бізнесу і аўтаматызацыі працэсаў