Беларуская тэма да Google Chrome!

Першая беларуская тэма для папулярнага браўзера ў якасці каляднага падарунка ад PRAS.by

Усталёўвайце тэму "Kryvič" сабе і не забывайце ў цудадзейны Калядны час пра нашае фантастычнае мінулае

Вы, як і мы, п'еце па раніцах бульбяны сок, носіце льняныя майткі і цытуеце Багдановіча па памяці - значыць вам, як сапраўдным і свядомым беларусам у Калядныя святы не хапае сапраўднай і свядомай тэмы для свайго браўзера. У гэтым годзе PRAS'аўцы вырашылі не выглядаць пустабрэхамі, з банальнымі зычэннямі шчасця-здароўяў, якіх і без нас заўсёды багата, а зрабіць падарунак усім аматарам беларушчыны. На гэты раз мы перанесліся на паўтары тысячы гадоў назад - да суворых Крывічоў. Крывіч - асоба легендарная, якая існавала так даўно, што здаецца, яе і не было, тым не менш стосы паданняў пра надзвычайную моц і нетрывіяльнасць побыту гэтага племені дадаюць містыкі і фантастычнасці, якія б уразілі нават Толкіена. Ну чым не нагода для гонару і не натхненне для творчасці?

Тэма для Google Chrome

 Спампаваць

Усталяваць тэму можна ўсяго ў тры крокі:

1. Cпампуйце архіў

2. Файл з архіву перацягніце сабе ў браўзер

3. Націсніце "Усталяваць" 
 

Альбо пампуйце яе наўпрост з Сhrome Web Store