Першыя ластаўкі ўзнагарод
На фестывалі дызайну і рэкламы "Adnak!" каманда PRASа атрымала адразу дзве ўзнагароды
PC-праграма "Беларускія шахматы" і афармленне непадцэнзурнага выдання Уладзіміра Караткевіча ("Ладдзя роспачы") атрымалі абодва па 3-му месцу на 2-м фестывалі беларускамоўнай рэкламы AD.Nak. Праграма — у намінацыі "Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект", афармленне кнігі — у намінацыі "Шматстаронкавыя выданні".
