3-е месца на фестывалі AD.Nak
Каманда PRAS'у сумесна з Еўрарадыё заняла 3-е месца на фестывалі AD.Nak
Праэкт для Еўрапейскага радыё для Беларусі - дадатак андроід-смартфонаў "Еўрарадыё" - быў адзначаны ў намінацыі "Інтэрнэт-рэклама". Праграма была запампаваная на 2500 смартфонаў з 42 краін свету. На дадзены момант праграмай стала карыстаюцца 700 чалавек. Гэта першы ў Беларусі мабільны дадатак, зроблены на беларускай мове.
