3-е месца на фестывалі рэкламы AD.Nak
Кніга У.Някляева "Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без" атрымала трэцяе месца ў намінацыі "Design&Art Direction"

Дэсант PRAS'аўцаў завітаў на фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі. Сярод удзельнікаў фестывалю было і шмат былых і будучых замоўцаў, што само па сабе карысна. А нашыя працы багата былі развешаныя па памяшканнях - бадай больш за іншыя студыі. Напрыклад, наш знакаміты "Цмок", зроблены для грамадскай арганізацыі "Будзьма беларусамі!", увасобіўся ў жыццё ў выглядзе шыльдачкі, якую кожны ахвотны мог прымерыць на сябе. Дарэчы, такія шыльдачкі зараз шмат, дзе раскіданыя па краіне ў знакавых для цмока месцах.


Мімаходзь мы атрымалі і ўзнагароду за 3-е месца ў намінацыі Design&Art Direction за вокладку кнігі Уладзіміра Някляева "Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без". Кнігу афармлялі Лізавета Галаўко і Аляксей Кульбіцкі. Цікава, што гэта 3-ці фестываль на якім мы атрымалі 3-е месца. Нешта, відаць, нас звязвае з гэтай лічбай :)


