Дзве узнагароды на фестывалі AD.NAK!

На фестывалі беларускамоўнай рэкламы PRAS'аўцы ўзнагароджаныя за сайт "Патрыёт" і кнігу "Лепей"

Мы не сядзім на месцы і атрымліваем чарговыя дыпломы фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK-2014.
Мінулымі гадамі мы дадавалі ў калецыю ўзнагародаў толькі трэція месцы: PC-гульня "Беларускія шахматы", вокладкі і аздабленне непадцэнзурнага выдання аповесці Уладзіміра Караткевіча "Ладдзя Роспачы", а таксама рамана Уладзіміра Някляева "Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без", першы ў Беларусі мабільны дадатак для СМІ — "Еўрарадыё.fm". Але сёлета журы расчуліла вокладка кнігі рукапісаў Рыгора Барадуліна "Лепей".

Такім чынам, "Лепей" і арт-студыя PRAS сталі ўладальнікамі 2-га месца ў намінацыі "Вокладкі журнальныя, кніжныя, CD"
Аднак-2104 узнагарода за сайт клуба
Яна Якубовіч атрымлівае ўзнагароду за 3-е месца "Патрыёта"

Асноўныя працы мы, натуральна, падалі ў намінацыю "Інтэрактыўная рэклама".
У шорт-лісце намінацыі 60% працаў складалі сайты, зробленыя на роднай мове і за аўтарствам PRAS'а: "Тузін гітоў", "Будуем арт-сядзібу", "Патрыёт". Акрамя таго, мы падавалі свой мега-праект "Kryvič" у намінацыю "Іншыя лічбавыя рашэнні", але журы чамусьці не палічыла нашага зубра-тура вартым адзнакі. Яшчэ адну працу, што цікава, арганизатары самастойна перанеслі з "вонкавай рэкламы" ў "рэкламу напояў" (???). Гэта быў білборд "Краіны цмокаў", які з прычыны змены намінацыі, натуральна, увайшоў толькі ў шорт-ліст.

А сайт "Патрыёт" заняў ганаровае 3-е месца ў намінацыі "Лічбавая рэклама: сайты"
Аднак-2104 узнагарода за кнігу
Атрымліваем ўзнагароду за 2-е месца кнігі "Лепей"