"Жэле Беларусь" і трэцяе месца на aDNaK!
Праект арт-студыі PRAS атрымаў трэцяе месца ў намінацыі Web-сайты на фестывалі рэкламы aDNaK!

Штогод арт-студыя PRAS удзельнічае ў фестывалі aDNaK! з рознымі праектамі "для душы". Гэтым разам мы вырашылі падаць свой цікавы і незвычайны праект-жартаўнічку "Жэле Беларусь". Тысячы рэпостаў, сотні каментаў у сацыяльных сетках і шэраг "вар'ятаў", у добрым сэнсе, што пераўтварылі нашу забаўку ў рэальнасць. Журы ацаніла гэта і дало 3-е традыцыйнае ўжо для нас месца.
Жэле Беларусь!
