Лагатып даменнай зоны .БЕЛ

Лагатып, прапанаваны Аляксеем Кульбіцкім, стаў адным з трох афіцыйных лагатыпаў кірылічнай даменнай зоны .БЕЛ

Лагатып даменнай зоны .БЕЛ

Хуценька распрацавалі і ладненька занялі трэцяе месца ў конкурсе на лагатып новай даменнай зоны .БЕЛ. І няхай, як мы мяркуем, кірылічныя дамены наагул не патрэбныя, не паўдзельнічаць у стварэнні трэндаў знакавых IT-звязаных ініцыятываў папросту не маглі. А распачалі роздумы пра лагатып, безумоўна, фільтраваннем канкурэнтаў: што запрапануе 90% удзельнікаў? — правільна! беларускую зорку-васілёк =)

Мы падумалі, што апошнія, бадай, 30 гадоў Беларусь — краіна тэхналогій, а таму варта зыходзіць з прабацькоў сучасных сістэмаў — Перфакартаў.

Чаму менавіта перфакарта? Як вядома, у 60–70-х гадах беларускія праграмісты-канструктары былі ў пэўным сэнсе флагманамі ў СССР. Гэта пацвярджаюць не толькі поспехі ў распрацоўцы, але і цэлыя серыі машын для апрацоўвання дадзеных пад назовам "Мінск". Асаблівасць тагачаснага праграмавання — перфакарты, што сышлі ў нябыт, але нібыта сталі продкамі сучаснага коду. Менавіта таму для даменнай зоны .БЕЛ вобраз перфакарты стаў "натхняльнікам" — як даніна павагі нашым распрацоўнікам і паспяховая метафара, што адлюстроўвае гісторыю і развіццё айчыннай IT-сферы.

Адкуль узялася ідэя лагатыпа .БЕЛ?
Адкуль узялася ідэя лагатыпа .БЕЛ?
Прыклад ужывання лагатыпа
Прыклад ужывання лагатыпа ў афармленні інтэр'еру
Не бачыце слова .БЕЛ у лагатыпе?..  Адыдзіце крышачку далей ад экрана

Да гонару беларускіх рэкламістаў — ідэя арт-студыі PRAS не падалася ім цалкам вар’яцкай: нас узнагародзілі трэцім месцам, а заадно і вячэраю ў сталічным рэстаране. На нашую радасць, каментары ў сацыяльных сетках і на парталах беларускіх медыяў сведчылі пра найвышэйшы ровень зацікаўленасці (хоць часам спалучанай і з неўспрыняццем) лагатыпам, запрапанаваным намі, —  ці гэта не найлепшая ўнагарода?

Прыклад ужывання лагатыпа
Прыклад ужывання лагатыпа на торбах
Прыклад ужывання лагатыпа
Прыклад ужывання лагатыпа на дысках і візітоўках