Вышышына і шахматы на тэлеканале "МИР"

Тэлеканал СНД у сваёй праграме "Беларусь сегодня" распавёў пра феномен вышышыны ды беларуска-літвінскіх шахмат

У лістападзе 2015 тэлеканал "МИР" завітаў у госці ў арт-студыю PRAS. На выхадзе атрымалася цікавая праграма з рознымі знакамітымі мастакамі Беларусі. Ад нас былі прадстаўленыя два амбітныя праекты (адзін з якіх жартоўны). Каб не праглядаць усё відэа, можна зірнуць пачатак і канец: Мікалай Тамашэвіч распавядае пра Вышышыну на 4 хвіліне 20 сякундзе, а пра Беларуска-літвінскія шахматы на 18 хвіліне 44 сякундзе.