Каталог "Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы"

Дызайн газеты ды сайт "Беларускага часу" разам з арт-дырэктарам студыі PRAS трапілі на старонкі каталогу Беларускага саюзу дызайнераў

Аляксей Кульбіцкі на старонках даведніка
Арт-дырэктар студыі - Аляксей Кульбіцкі, на старонках каталогу "Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы"

У канцы лістапада Беларускі саюз дызайнераў прэзентаваў унікальнае выданне - каталог "Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы", на старонках якога змясціліся трыста актуальных беларускіх дызайнераў і гэткая ж колькасць легендарных прадметаў айчыннага дызайну. Вядома, трапіў туды і PRAS'авец - арт-дырэктар студыі, дзейсны сябра саюзу дызайнераў - Аляксей Кульбіцкі. На яго персанальнай старонцы змясціліся два праекты, распрацаваныя для выдавецкага дома "Проф-прэс": дызайн газеты "Беларускі час" ды рэдызайн адпаведнага сайта, якія былі адзначаныя на годным узроўні выбітнымі дызайнерамі краіны і адабраныя да публікацыі. Астатнія праекты змясціліся на адмыслова створаным для праекта-каталога сайце.

Усё гэта яшчэ раз сведчыць пра старую праўду - лепш звяртайцца да лепшых :)
А мы пайшлі ўдасканальвацца далей.

Дарэчы, цікава, што ў выданні толькі PRAS прадстаўляе галіну web-дызайна - іншых канкурэнтаў, як і ў жыцці - няма ;) 

Аляксей Кульбіцкі з даведнікам
Аляксей Кульбіцкі з каталогам "Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы"