Новы гадзіннік на будынку ФПБ
На другім галоўным праспекце Мінска з'явіўся анімацыйны гадзіннік, распрацаваны арт-студыяй PRAS

Для новаўсталяванага інтэрактыўнага экрана на будынку Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі мы стварылі дызайн і анімацыю гадзінніка. Паводле задумы гадзіннік мусіў быць выкананы ў стылістыцы беларускага арнамента, а сама інфармацыя мусіла прэзентавацца не толькі ў выглядзе часу, але і сённяшняй даты ды дня тыдня. Варта сказаць, што першапачаткова меркавалася зрабіць гадзіннік без сякунднай стрэлкі, але гэта прапанова была адхіленая дзеля большай інтэрактыўнасці анімацыйных ролікаў, што даволі часта змяняюцца на экране.

Да чампіянату света па хакеі ў Мінску (травень 2014 года) дзень тыдня быў зменены на талісман спаборніцтва - зубр "Волат"
Гадзіннік размешчаны на будынку ФПБ па адрасе:
Беларусь, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 21