PRAS пашырае кругагляд
Упершыню для сябе студыя аформіла электронную кнігу. "Місісіпі па шчыкалатку" - вершы мінскай паэткі з асаблівым светаўспрыманнем.
Кніжка выйшла ў межах свежага праекта "Bybooks", які ставіць сабе на мэту стварэнне беларускай электроннай бібліятэкі з вершамі, прозай і п'есамі ў папулярных фарматах для чытання на мабільных тэлефонах, планшэтах і электронных кнігах. Bybooks, у адрозненні ад папярэдніх спробаў стварыць падобныя рэсурсы, вырашыў не пераганяць "папяровыя" кніжкі ў такія фарматы, а адмыслова вярстаць творы "пад лічбу". У такім выпадку чытаць тэксты нашмат зручней: яны маюць удалыя структуру і змест.
Але, як і ў любой справе сістэматызацыі, тут былі пэўныя абмежаванні. Напрыклад, шрыфты на вокладках і іх рамяшчэнне павінны быць аднолькавымі на ўсіх кніжках серыі.

Таму PRAS'аўцам давялося прыдумаць удалую алегорыю, якая б працавала сама па сабе, без удзелу шрыфта і яго памеру. Задачу, падаецца, выканаць атрымалася. Спампаваць кнігу можна - ТУТ. Мы, у сваю чаргу, прапануем поўны цыкл стварэння электронных дадаткаў: праектаванне, дызайн, праграмаванне - для Android ды iOS (iPhone з iPad) (ну і не цураемся Windows Mobile :))
Чытайце больш!