PRAS'аўнікі на АНТ
10 снежня 2012 удзельнічалі ў запісе праграмы "Открытый формат" на беларускім тэлеканале АНТ

10 снежня 2012 удзельнічалі ў запісе праграмы "Открытый формат" на беларускім тэлеканале АНТ. Было цяжка трымаць спіну, бо ў студыі тое, аб што можна абперціся, ледзь-ледзь стаіць жывое. Парадвала масоўка, якая ходзіць на здымкі, як на працу, ну, а таксама майстэрства з любога зрабіць Ален Дэлона - амаль як мы з фоташопам робім :)
Карацей, сказалі ўсяго некалькі словаў - больш не было магчымасці. Самае цікавае, што PaperHell задумваўся зусім не як апакаліптычны жанр, а проста жартоўна быў падведзены да 21.12.2012, але, відаць, нехта успрыняў гэта за праўду. Што ж... Чакаем 17 снежня ў эфіры АНТ. Ніколі не думаў, што скажу такое, але: "Глядзіце АНТ!"