Дзень народзінаў арт-студыі PRAS

Мы адсвяткавалі свой першы Дзень Народзінаў. PRAS'у адзін год!

Мы адсвяткавалі свой Дзень Народзінаў!

PRAS.by

Амаль у поўным складзе адсвяткавалі свой першы афіцыйны дзень народзінаў. Нас тут, як Microsoft у 1977 - тузін. Верым, што і будучыня будзе як і ў знакамітага амерыканскага манапаліста! Ніжэй крыху фотаздымкаў і расповедаў пра падзеі святкавання.

PRAS.by

Самаробны торт "PRAS'унуты" - не толькі прасунуты, але і смачны!

За гэты год мы перасяліліся ў новы офіс і пачалі нястомную працу па ўсіх франтах. Беларускі накірунак у прыарытэце. Мы амаль дабілі "Беларускія шахматы", стварылі першую беларускую гульню для Android - "PaperHell" (якую спампавалі ўжо 5.000 чалавек з усяго свету), распрацавалі шмат карысных і цікавых праектаў, што суправаджаліся кшталтоўным дызайнам. Дарэчы, магчыма, што кніга з нашай вокладкай атрымае хутка Нобелеўскую прэмію і прэмію Ежы Гедройца (што, як аказалася, і адбылося праз 3 месяцы).

PRAS.by
Гульні, тэматычныя выяўкі і традыцыйныя беларускія напоі

Арт-студыя PRAS - гэта 17 творчых прафесіяналаў сваіх галінаў, плывучых ў адным жалезным чоўне прасунутасці! Мы - гэта: дызайн, прафесійнае агучванне і напісанне тэкстаў, праграмаванне, саўндпрадзьюсінг, анімацыя і стварэнне якасных ролікаў - і ўсё ў суправаджэнні моцнай юрыдычнай і эканамічнай падкоўцы. Мы - гэта якасць!

PRAS.by
Аляксей, Зміцер, Андрэй і палова Аляксандра (прабач, IE8+ :))
PRAS.by
Нам адзін год - дызайнеры, праграмісты, піяршчыкі, мэнэджары, юрысты, бухгалтары, гукачы і ўсе-ўсе-ўсе (па-за кадрам)!

Наша справа жыве і жыве PRAS. Спадзяемся, наступны год будзе яшчэ лепшы, як і мы будзем яшчэ лепш працаваць дзеля агульнай справы! Дарэчы, тое, аб чым так даўно казалі камуністы, мусіць спраўдзіцца: праз некалькі дзён мы запускаем арыгінальны мультымедыйны партал - PRAS'одыя, а праз месяц будзе адноўленны наш сайт - чакайце новых павеваў у культуры дызайна :Б