Пра PRAS на курсах "Моваведа"

Аляксей Кульбіцкі і Мікалай Тамашэвіч коратка і весела прэзентавалі цікавыя праекты PRAS'а на курсах беларускай мовы "Моваведа"

Расповедзь пра PRAS на Моваведа
Распавядаем пра ўласныя праекты PRAS.by на курсах "Моваведа"

Франтальная атака PRAS'аўскай супрацьпаветранай абароны у сакавіку 2015 была накіраваная на папулярныя курсы беларускай мовы "Моваведа". Гэтым разам распавядалі не пра звычайныя замовы, а менавіта пра ўласныя праекты арт-студыі PRAS, іншыя забаўкі ды цікавосткі. Беларуска-літвінскія шахматы (куды ж без іх), мега-эпічная гульня 1514, мыльніцы ды алоўніцы, вядома ж, Вышышышышыны, а таксама безліч нацыянальна-арыентаваных сайтаў і мабільных дадаткаў, многія з якіх займелі беларускія версіі толькі дзякуючы самаадданай працы PRAS'а (МТРК МІР, LazyCard, Тузін Гітоў, Арт-сядзіба і г.д.); усе гэтыя праекты — тая дробязь, якую мы змаглі прэзентаваць на Моваведзе за 1,5 гадзіны.

Вышышына на Моваведа
Вышышына тут і баршчавік Сасноўскага таксама
Беларускія шахматы на Моваведа
Беларускія шахматы на Моваведа