Прома-сайт PRAS.su
Мы доўга і занурана працавалі ды нарэшце прыйшлі да высновы: хочаш Еўропу — будзь Еўропай!.. І сайтаў гэта тычыцца таксама...
Пачынаючы працаваць над новым прома-сайтам арт-студыі PRAS, мы намерыліся не проста аформіць рэкламную старонку кшталту landing page, а стварыць найбольш сучасны сайт Старога Свету. Зрабілі націск на сучасных тэхналогіях архітэктуры ды прадумалі ўсё да драбніцаў: дызайн разлічаны на новыя і старыя разрахаванні манітораў, front-end па-майстэрску выкарыстоўвае тое, з чым іншыя кампаніі цяпер толькі знаёмяцца, праграмаванне дае неверагодныя паказнікі якасці працы сайта (пра што сумленна кажа google page speed), а SEO-інструменты няспынна прыводзяць на сайт новых наведнікаў.
Безумоўна, усё ў responsive!

Кожную старонку мы старанна звязалі з беларускасцю (бо хто, як не PRAS'аўцы). Узорныя праекты да таго ж аздобілі шэрагам дзейных спасылак і мультымедыйных прэзентацый — яскравы адказ на пытанне пра тое, які вынік працы PRAS лічыць вартым увагі. Не адышлі мы і ад сваёй улюбёнай тэматыкі — руку майстра выдаюць абрысы прасаў. А відэа з зубрамі ды Белаю вежай дае выразны знак патэнцыйным замоўцам: перад імі студыя з характэрнай беларускай працавітасцю і сапраўднай еўрапейскай якасцю.
Вітайце новы сайт арт-студыі PRAS —
www.pras.su.
* Вялікі дзякуй Ігару Бышнёву са студыі "Aves" за дазвол выкарыстаць відэа на сайце!