Адноўленная версія PRAS.by. Маніфест 2015
Мы запускаем абноўленую версію свайго сайта з новымі магчымасцямі і новымі персаналіямі
Сайт беларускай арт-студыі PRAS перарабліваўся ўжо некалькі разоў. Першы наш сайт быў распрацаваны ў далёкім 2011 годзе на Python Django ды мусіў выконваць функцыі звычайнага блога для двух заснавальнікаў студыі Аляксея Кульбіцкага ды Мікалая Тамашэвіча. Той сайт меў скарочаную функцыянальнасць: мы маглі толькі дадаваць навіны і свае працы. Тым не менш, на першым сайце ўжо прысутнічалі тыя самыя ілюстрацыі прасоў. Мы адмыслова выкарыстоўвалі метафары: цяжкі прас узвышаецца, як балёнік, плыве, як карабель, імчыцца, як найхутчэйшы балід...

PRAS-2011 меў каментаванне навінаў і працаў. Пасля бясконцай рэкламы ў 25 000 запісаў на дзень мы вырашылі назаўжды прыбраць гэтую магчымасць

Тым часам, з павелічэннем партфоліё патрабаванні да сайта паступова павялічваліся - цяпер нам было не дастаткова звычайнай рубрыкацыі па тэгах (хоць, ранейшы падыход прывучыў нас уціскаць любую ідэю і падыход у межы загаддзя вызначаных абмежаванняў). І ў 2012, роўна праз 2 гады пасля стварэння першага сайта, ужо арт-студыя PRAS запусціла адноўлены сайт, распрацаваны ў апошніх павевах у вёрстцы нашым кіраўніком адзела frontend-распрацоўкі Аляксеем Васільевым. Сайт меў у якасці платформы ASP .NET (такім чынам, мы адмовіліся ад PHP і зрабілі сайт "з нуля"). Новы сайт пачаў грузіцца нашмат хутчэй за папярэдні, з'явіліся новыя раздзелы "Артыкулы" і "Вакансіі", рубрыкацыя стала сталай, а аўтары займелі прывязку да работ. Тым не менш, няма мяжы дасканаласці...

І вось у 2014 годзе мы пачалі перарабліваць структуру сайта, вёрстку ды праграмную частку. Стварыўшы ў верасні 2014 года новую якасную адмінку, мы вырашылі не дапрацоўваць мінулы сайт, а зноўку няспешна рабіць яго ад пачатку на тым самым ASP .NET цягам амаль 6 месяцаў...
На шчасце, усё мае свае межы і вось да 4-х годдзя сайта мы выходзім у свет з адноўленным дызайнам, палепшаным front-end'ам ды цалкам пераасэнсаваным back-end'ам
Новы PRAS-2015 умее ў 2,5 разы хутчэй загружаць свой кантэнт, увесь час прэзентаваць карысную інфармацыю для карыстальніка ў другасным шэрагу. Новая сістэма навігацыі па сайце не дасць заблытацца ў ім нават нявопытнаму карыстальніку (зайшоў у сайты - ідзі да наступнага сайта). Мы мадэрнізавалі "хлебныя крошкі", навігуючы людзей толькі на папярэдні ўзровень, што пазбаўляе нас праблемы наяўнасці некаторых работ у некалькіх катэгорыях. Тым часам, дзякуючы тэгаванню карыстальнік зможа знайсці, хай сабе, усе прома-сайты ці лагатыпы, адсейваючы дробныя падкатэгорыі.

Штодня карыстаючыся мінулым сайтам, мы заўважылі, што наведвальнікі не ведаюць, як ужываць убудаваныя інтэрактывы, не бачаць, як адліставаць нам, ды ўвогуле ў 80% выпадкаў не разумеюць, чым мы займаемся. Акрамя таго, раней працаваў cookies-пераклад старонак, што было катастофай для міжнароднага маркетынгу студыі - аказалася, што Google проста не індэксуе гэтыя старонкі, што непазбежна амаль цалкам прыбірала замежны трафік на PRAS.by.
Цяперашні сайт студыі выконвае ўсе гэтыя задачы на 100% адсоткаў: мы сталі хутчэй, шырэй, якасней і бліжэй да кожнага карыстальніка
І мы не спыняемся, змяняючыся ў колькасным і якасным стане каманды. Арт-студыя PRAS пачынае трэцюю эпоху свайго існавання з перапрацаванага працоўнага інструмента - карпаратыўнага сайта кампаніі. Няхай трэцяя эпоха адзначыцца інавацыйнасцю, пастаянным дасканаленнем якасці і давядзеннем даканца задумаў! Раней AD.Nak ды Tibo, а цяпер і Google разам з дзясяткамі задаволеных замоўцаў, безумоўна, падтрымліваюць нашыя памкненні.

Што далей?
Цягам наступных месяцаў сайт PRAS.by папоўніцца цікавымі ўласнымі праектамі, займее responsive-версію, атрымае інтэграцыю з іншымі распрацоўкамі студыі. Вы ж, нашыя паважаныя наведвальнікі, можаце працягваць сачыць за нашай дзейнасцю праз нашыя сацыяльныя сеткі ды, безумоўна, сайт. Чакаем на feedback - абяцаем адказаць :) Добрага азнаямлення з новымі магчымасцямі лепшага карпаратыўнага сайта студыі распрацоўшчыкаў дызайна і праграмавання PRAS.by.