Мы ўвайшлі ў ТОП-15 web-студый Беларусі

Студыя атрымала 10 дыпломаў і ўвайшла ў рэйтынгі аналітычнага партала CMS Magazine для краін СНД.

Як вядома, шматлікія каталогі праводзяць адмысловыя конкурсы, дзе за пэўную суму грошай можна купіць сабе месца. Гэта зусім не PRAS-аўскі падыход да справы, таму такія каталогі і конкурсы мы ігнаруем прынцыпова, аддаючы перавагу тым пляцоўкам, дзе стараюцца ўлічваць прафесіяналізм і вопытнасць. Паводле падобнага рэйтынгу ад аналітычнага парталу cmsmagazine.ru студыя PRAS увайшла ў ТОП-15 студый Беларусі.

Асобна мы атрымалі аж 10 дыпломаў у розных намінацыях! 4 месца ў рэйтынгу распрацоўшчыкаў гульняў пад Android, 4 месца ў рэйтынгу распрацоўшчыкаў дадаткаў пад iOS, 5 месца ў рэйтынгу распрацоўшчыкаў мабільных дадаткаў і далей, і далей і далей.. І гэта прыемна, хаця і зразумела, што конкурс - гэта ўсяго толькі ацэнка па адзінкавых крытэрах з ігнараваннем агульнага творчага падыходу. Але ж. Выбірайце лепшых, мы стараемся :)

Ксенія Даніш з пачэснымі ўзнагародамі
C#-праграміст студыі Ксенія Даніш з пачэснымі ўзнагародамі
Рэйтынгі складаліся, арыентуючыся на дадзеныя ТИЦ і Google PR
Некалькі дыпломаў для PRAS.by
Некалькі дыпломаў PRAS.by