"Вінегрэд - гэта гучыць па-беларуску!"
У дзень народзінаў выбітнага мастака Сяргея Чарціліна выпускаем у Свет гэты падрыхтаваны, але яшчэ сыры рэпартаж пра альбом "Вінегрэд"
Гэты аўдыё-матэрыял быў запісаны ў рэжыме "жывога" запісу ў якасці эксперыменту. Напаткалі мы Сяргея Чарціліна ў яго майстэрні, дзе змяшчаюцца сотні самабытных рэчаў: самавары, шыльды, прасы, лямпы і ,канешне ж, карціны. Свае карціны спадар Сяргей малюе якраз тут. Тут жа, у майстэрні, іх зараз і месцяцца дзясяткі розных твораў мастацтва. Але наша размова пайшла ў іншы накірунак: унікальны музычны праект "Вінегрэд" хутка пабачыць свет!..
