PRAS атрымаў першае месца на "Tibo 2014"
Студыя дасягнула найлепшых вынікаў на форуме інфармацыйных тэхналогій.
Распрацаваны сайт прадстаўніцтва тэлерадыёкампаніі "Мір" у Беларусі атрымаў першае месца ў намінацыі "Арыгінальны інтэрнэт-рэсурс". Каб перамагчы і атрымаць прэмію, што прысуджаюць працам, створаным у беларускім сегменце Інтэрнэта, давялося абысці больш за 500 канкурэнтных прадуктаў. Менавіта столькі сёлета падалі заявак на гэтую намінацыю, але з гледзішча журы менавіта створаны pras'аўцамі сайт адлюстроўвае сацыякультурныя, тэхналагічныя і мастацкія дасягненні ў вобласці інфармацыі, культуры, мастацтва і адукацыі.

Дзякуй. Мы ж, натхніўшыся поспехам, працягваем працаваць.