Тры бясплатныя прынты ад студыі PRAS

12 лістапада 1933 года Х'ю Грэй зрабіў першы здымак Лах-Нэскай пачвары. Роўна праз 80 год, мы прапануем бясплатна спампаваць тры папулярныя прынты ад нашай студыі.

Таму што ў іх я лётаю.

Калі вы яшчэ не бачылі маладых людзей у лідскіх кедах у тэатрах і на чырвонай дарожцы фестывалю "Лістапад", то значыць, вы не заўважаеце мілых дробязяў і моднага трэнду. Сінім, пасля дажджу, нагам і няўміручыму дызайну з дзяцінства/юнацтва/маладосці/сталасці прысвячаецца. І не здзіўляйцеся пасля фразе - "Дзе ты лётаў?", сарамліва хаваючы бездакорны узор лідскай лёгкай прамысловасці ад запытальных поглядаў, прынт на майцы выдае вас цалкам і незваротна.

Майка PRAS.BY

 Спампаваць

Нашу сваю пушчу з сабою.

Мілыя і чароўныя белавежскія алені - прамыя канкурэнты суворых зуброў, носяць на сваіх рагах не толькі адбітак высакароднага гонару, але і пыл гісторыі старадаўняй пушчы. І кожны, хто зацягваў "Купалінку" пад чарачку "Белавежскай", абавязкова адчуе у гэтым прынце чароўнасць некранутай прыроды, магутнасць помнікаў дойлідства і моц тутэйшай самагонкі. 
Такога "бэмбі" ў выглядзе майкі, не сорамна дарыць сябрам з-за мяжы, а "Бургунскі" і "Буры" колер прынта дадаткова паведамяць пра ваш бездакорны густ і непахіснае эстэцтва.

Майкі PRAS.BY

 Спампаваць

Верым. Можам. Дапаможам.

Толькі разам і толькі нага ў нагу мы дойдзем да мэты - асноўны мэсадж гэтага, на дзіва, папулярнага прынта. Стаміўшыся ад настойлівых, ласкавых, а, часам, і не адназначных просьбаў скінуць гэты малюнак для карыстання, мы зламаліся і выставілі яго тут. Нанесці прынт можна як на вопратку, так і на торбачкі, што, па фэн-шую, вядзе да ўсведамлення сябе прыгажуном.

Майка PRAS.BY

 Спампаваць

Працяг будзе...