Узнагарода ад кампаніі VELCOM
Студыйны праект-маланка "Вышышына" крануў самага буйнога беларускага мабільнага аператара

Студыйны праект-рэакцыя на агульнае, у апошні час, захапленне беларусамі тэмай вышыванак знайшла водгук у сэрцы самага буйнога мабільнага аператара нашай Радзімы. На шостым фестывалі рэкламы і камунікацыі "Ad'nak!" студыя PRAS атрымала спецыяльную ўзнагароду ад кампаніі VELCOM. Застаецца таемным, ці зразумелі сябры журы і кіраўнікі кампаніі, што гэта быў наш тоненькі і маланкавы жарт, а не сапраўдны праект :)
