1. Заангажавацца ў гістарычны кантэкст
Не так і лёгка адбыцца ў кантэксце мінулага, калі штодзённе моцна трымае й змушае шчыраваць на дзень заўтрашні. Гульнявое поле не проста дапамагае на ўсё забыцца — яно забірае з-пад ступняў звыклую глебу і мякка ставіць вас на вераснёўскае поле ля Оршы. Рэальнасць не сыходзіць — яна мадыфікуецца.

2. Актуалізаваць веды
Вандраванні ў часах-прасторах — штука добрая. Але карысць вы атрымліваеце яшчэ і з гледзішча рацыянальнага: узнаўляеце веды пра славутую падзею, дадаючы новыя фактычныя дэталі. Эмацыйная заангажаванасць тут грае сапраўды важную ролю — забыцца на гэткае эпік-фаталіці немагчыма.

3. Атрымаць інтэлектуальную асалоду
Урэшце праз “1514” вы маеце добрую нагоду, сустрэўшыся з сябрамі, рэалізаваць стратэгічныя таленты ды паварушыць розумам. Бо спадзявацца адно на фактар удачы не выпадае — да перамогі трэба ісці мэтанакіравана.
Апісанне, правілы, месцы продажу — тут: 1514.by