Гэты рэсурс з'яўляецца неацэннай крыніцай інфармацыі для даследчыкаў і людзей, якія цікавяцца беларускай культурай. Спецыялісты кампаніі PRAS знаходзіліся ў цесным узаемадзеянні з прадстаўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на працягу ўсяго тэрміну рэалізацыі праекта, аказвалі кансультацыі па рабоце з парталам.
У кампаніі праявілі творчы падыход і добрасумленнае стаўленне да працы, аператыўна рэагавалі на запыты і бралі пад увагу нашыя пажаданні. Дзякуем адмыслоўцам кампаніі PRAS за высокі ўзровень узаемадзеяння і якасць працы ды зычым новых паспяховых і цікавых праектаў.
Прэзентаванне рэкамендацый для працы з парталам і добрыя дачыненні спрыялі паспяховай рэалізацыі праекта. Можам рэкамендаваць ТАА «ПРАС» як надзейнага партнёра ў сферы распрацоўвання інфармацыйных рэсурсаў.
Дзякуючы праведзенай працы створаны механізм кніжных помнікаў краіны ў інтэрнэце, у якім адлюстроўваецца пісьмовая спадчына, што захоўваецца ў бібліятэках. Адзначаем, што можам рэкамендаваць ААТ «ПРАС» за іх адказны і прафесійны падыход да працы
Дзякуючы сур'ёзнаму і кваліфікаванаму падыходу да працы адмыслоўцаў ААТ «ПРАС» у музеяў зʼявіліся зручныя кабінеты для перадавання звестак пра музейныя прадметы, у карыстальнікаў – карысны і зручны інструмент для навуковае працы.
У нас не проста з'явіўся новы фірмовы стыль, сайт і макет шыхтавання газеты – зʼявілася новая рэдакцыйная філасофія. Гатовыя рэкамендаваць PRAS усім, для каго важныя жывасць і глыбіня мыслення, адказнасць і прафесіяналізм.