Кажуць, чалавек носіць сваё неба з сабою.

Нашу пры сабе мастацтва і людзей, сустрэтых у трамваі, веру, Беларусь і кастрычніцкі дождж...

  • Песня -

    Песняры - Александрына

  • Страва -

    Густы расольнік з бульбаю "па-дзедаўску"

  • Колер -

    Цёмны індзіга, шафранавы, бледна-васільковы, барады Абдэль-Керыма

Аляксей Кульбіцкі

Арт-дырэктар

Нарадзіўся ў Менску. З васьмі год і дагэтуль вучыцца жывапісу ў беларускіх мастакоў. Дызайнам зацікавіўся, фарбуючы плот. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці "web-дызайн і кампутарная графіка". Таксама праходзіў адкрытыя курсы дызайну і рэкламы пры Брытанскай вышэйшай школе дызайну (Масква), быў наведвальнікам лекцый па дызайне ўпакоўкі і рэкламных магчымасцях (Амстэрдам), а таксама лекцый па творчым мысленні і філасофіі сучаснай візуальнай культуры (Менск).

Пераможца фестываляў дызайну і рэкламы "Аднак" (2011, 2012, 2013), фіналіст нацыянальнага фотаконкурсу "Мая Беларусь" (2008), пераможца фэсту журналістыкі "Твой стыль" у намінацыі "Лепшы журналісцкі кадр" (2010).
Аўтар электроннага даведніка па гісторыі Беларусі "Спадчына" і ўласнае філасофіі, датычнай беларускай паўсядзённасці. Удзельнічаў у беларускіх art-праектах "Art-бульба", "Техноарт", "Біясфера" і выставы ламаграфіі ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Аўтар уласнага мастацкага праекта "Горад сініх сноў" (Вільня).

Дызайнер найлепшай кнігі 2010 года "Ладдзя Роспачы". Распрацаваў электронны ўрад для Варонежскага рэгіёну (Расія). Сябра Беларускага саюзу дызайнераў, а таксама Беларускай асацыяцыі журналістаў у якасці кансультанта па інфармацыйных парталах. 

Выкладае дысцыпліны "Кампутарная графіка" і “Праектаванне інтэрфейсаў” ў БДУ.

Захапляецца гісторыяй Беларусі, фатаграфіяй, літаратурай, філасофіяй, падарожжамі і мыццём посуду.