
Добрага - патрошку
-
Песня -
Beatles - Hey Jude
-
Страва -
Торт Напалеон
-
Колер -
Ружовы з драбінкамі чырвонага
Ксенія Даніш
.NET-праграмістНарадзілася праз 24 гады пасля першага выхаду песні "Hey Jude" легендарных Бітлоў, а таксама за 17 гадоў да таго, як на Месяцы знайшлі ваду.
Два гэтых важных факта паўплывалі на далейшы лёс Ксюшы і ўжо ў 2010 годзе яна скончыла спецыялізаваны матэматычны клас школы нумар 16 г. Мінска, каб пасля адвучыўшыся ў БДУ на спецыяльнасці "Прыкладная інфарматыка" знайсці сваё прызванне ў нялёгкай справе напісання кода. Дзяўчыны, як вядома, пільныя і чуллівыя істоты, таму сайты запраграмаваныя гэтай паненкай не маюць "багаў" і працуюць заўсёды ідэальна.