Рабі тое, што любіш; любі тое, што робіш

  • Песня -

    Выбраць толькі адну проста нерэальна :)

  • Страва -

    Дранікі

  • Колер -

    Спакойны фіялетавы і яго адценні

Людміла Мігун

Лакалізатар

Замежная мова ўвайшла ў ейнае жыццё яшчэ ў дзіцячым садку ды так у ім і засталася. З марамі пра далёкія краіны паступіла на перакладніцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага лінгівістычнага ўніверсітэта, але, скончыўшы яго, працуе пісьмовым перакладнікам ў межах роднае Беларусі.

Пакуль не можа пахваліцца гучнымі ўзнагародамі, але шчыра любіць сваю працу і стараецца атрымліваць задавальненне нават ад самых нудных тэкстаў.

Захапляецца пешымі вандроўкамі, пакатушкамі на ровары і наведваннем цікавых мясцінаў сваёй ды суседніх краінаў. Мае лёгкую схільнасць да авантурызму, а таксама патаемна любіць трэшавыя імпрэзы і фрыкаватых асобаў.