"Усё магчыма!"

  • Песня -

    Усе кампазіцыі альбома "Вінегрэд"

  • Страва -

    Малако

  • Колер -

    Тэракот, Сіні

Мікалай Тамашэвіч

Дырэктар

Нарадзіўся ў Менску ў 1989 годзе, выхоўваўся ў духу незалежнасці і веры ў будучыню. Скончыў менскую 13-ю гімназію, да якой дабіраўся 13 тралейбусам, заўжды атрымліваючы 13 тысячаў штрафу за безбілетны праезд. Відаць, праз гэта цяпер 13 —  любімы лік. Пазней скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, за час навучання ў якім працаваў у якасці журналіста ў рэспубліканскай газеце "Звязда" ды ў незалежна-замежным "Еўрарадыё".

За час трохгадовае журналісцкае працы напісаў звыш за 200 матэрыялаў, пераважна на грамадскае і культурніцкае тэматыкі. Журналісцкая кар'ера была скончаная дзеля мэты стварыць ды развіць першую беларусаарыентаваную арт-студыю "PRAS", апошні ж надрукаваны ў "Звяздзе" матэрыял атрымаў 3-е месца на прафесійным конкурсе "Вольнае слова", які праводзіла Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Стваральнік электроннай энцыклапедыі "Спадчына", а таксама суаўтарам і рухавіком Беларуска-літвінскіх шахматаў. На фестывалі AD.Nak (2011) атрымаў 3-е месца за электронную версію гульні ў намінацыі "Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект". Лепшы выпускнік курсаў ўэб-журналістыкі 2011 года.

Захапляецца гісторыяй, культурай і палітычнай філасофіяй на глебе дызайну краіны.