
"Усё магчыма!"
-
Песня -
Усе кампазіцыі альбома "Вінегрэд"
-
Страва -
Малако
-
Колер -
Тэракот, Сіні
Мікалай Тамашэвіч
ДырэктарНарадзіўся ў Менску ў 1989 годзе, выхоўваўся ў духу незалежнасці і веры ў будучыню. Скончыў менскую 13-ю гімназію, да якой дабіраўся 13 тралейбусам, заўжды атрымліваючы 13 тысячаў штрафу за безбілетны праезд. Відаць, праз гэта цяпер 13 — любімы лік. Пазней скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, за час навучання ў якім працаваў у якасці журналіста ў рэспубліканскай газеце "Звязда" ды ў незалежна-замежным "Еўрарадыё".
За час трохгадовае журналісцкае працы напісаў звыш за 200 матэрыялаў, пераважна на грамадскае і культурніцкае тэматыкі. Журналісцкая кар'ера была скончаная дзеля мэты стварыць ды развіць першую беларусаарыентаваную арт-студыю "PRAS", апошні ж надрукаваны ў "Звяздзе" матэрыял атрымаў 3-е месца на прафесійным конкурсе "Вольнае слова", які праводзіла Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Стваральнік электроннай энцыклапедыі "Спадчына", а таксама суаўтарам і рухавіком Беларуска-літвінскіх шахматаў. На фестывалі AD.Nak (2011) атрымаў 3-е месца за электронную версію гульні ў намінацыі "Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект". Лепшы выпускнік курсаў ўэб-журналістыкі 2011 года.
Захапляецца гісторыяй, культурай і палітычнай філасофіяй на глебе дызайну краіны.

Прома-сайт абітурыентаў БДЭУ

Green Economy - гульня для смартфонаў

Рэдызайн "дрэваапрацоўчага" карпаратыўнага сайта

Кабінет абітурыента БДЭУ

Ролік "Зялёная эканоміка"

Рэдызайн інфармацыйнага партала "Беларускі час"

Фірмовы стыль для LazyCard

Рэбрэндынг газеты “Беларускі час”

Дызайн інфармацыйнага парталу газеты "Наша Ніва"

Прома-сайт мабільнага дадатку Fox Hunt