Не той паэт, хто рыфмы плесці ўмее

  • Песня -

    Bob Dylan – What Was It You Wanted

  • Страва -

    Яблыкі

  • Колер -

    Неба ў моры, мора ў небе

Настасся Качан

Капірайтар

Родам з крывіцкага Полацка. З уласнае просьбы атрымала на трынаццаты Новы год вялікі тлумачальны слоўнік. Скончыўшы даймаць суседзяў гамамі ды Бетховенам, пачала пужаць сяброў алімпіядаю па роднай мове і літаратуры ды Караткевічам. 
Надыхалася адным з Скарынам паветрам, пайшла й атрымала спецыяльнасць “выдавецкая справа”. Патрапіла ў фінал конкурсу “БрамаМар” праз лірычна-трагічныя казкі. Рэдагавала, карэктавала й стварала віншавальныя тэксты у выдавецтве “Тэхналогія”. Выпадкова напісала юбілейную кнігу пра цукровы завод. Распавядала пра беларускія выдавецтвы на семінары ў Фрайбургу. Вывучала літаратуру й філасофію ў Беларускім калегіюме. Тэматыка мінулых капірайтарскіх працаў — ламінат, вясельныя букеты, жалюзі, хлеб, вентылятары, міжасабовыя камунікацыі, жырандолі.
Прывезла з Адэсы трохкаляровую котку, наведвае Інстытут імя Гётэ.