
iPhone-дадатак для Еўрарадыё
Праграма-адаптэр сайта euroradio.fm на мабільныя прылады з сістэмай iOS

Мабільны дадатак для Еўрарадыё, заменчаны пад iPhone, але таксама магчымы да успрыняцця планшэтамі iPad. Праграма дае магчымасць праслухоўваць аўдыё (як прамы эфір Еўрарадыё, так і запісаныя падкасты), праглядаць відэа, а таксама чытаць навіны ў зручна прадстаўленным выгляде без рэкламы. Акрамя таго, вельмі лёгка можна камунікаваць з ды-джэямі і карэспандэнтамі Еўрапейскага радыё для Беларусі праз спецыяльныя сервісы.

Праграма для Еўрарадыё з'яўляецца першай беларускай праграмай для iOS сярод беларускіх СМІ.
Зручнасць спосабу прадстаўлення інфармацыі робіць iOS-дадатак значна больш карысным за любы навінны беларускі сайт. Хоць многія арганізацыі ўпэўненыя, што трэба арыентавацца на адаптыўны дызайн, але практыка паказвае іншую праўду: адаптыўны дызайн, хоць і менш выдатковы, але больш трафікаёмісты, бо мае досыць непатрэбнай інфармацыі. Еўрарадыё ў iPhone'e зроблена на трох мовах: беларускай, расейскай і ангельскай, і працуе з версіямі iOS ад 5.0 (таму для аматараў Еўрарадыё патрэбна будзе аднавіць сістэму хаця б да гэтай версіі).
Прыемнага карыстання - не забывайце каментаваць :)
