
Мабільны дадатак для пошуку вакансій
Адмысловы дадатак для смартфонаў Fox Hunt дазваляе не толькі шукаць вакансіі, але і атрымліваць грошы за рэкамендацыю прафесіяналаў
-
Спампаваць з:
-
Спампаваць з:

Працяглы час распрацоўвалі ўнікальны для Усходняй Еўропы мабільны дадатак. І кансалтынгавая кампанія Fox Hunt, для якой мы раней стваралі фірмовы стыль і адмысловы сайт, гэтым разам стала ўладальнікам рэкрутынгавай праграмы. Дадатак Fox Hunt, распрацаваны для мабільных сістэм iOS ды Android, дазваляе шукаць вакансіі для сябе, сваіх сяброў, а таксама больш-менш знаёмых адмыслоўцаў, атрымліваючы грашовыя "падзякі" ад мабільнага сервісу.
Праца Fox Hunt'а будуецца на трох дзеяннях:
- выбраць падыходзячую вакансію,
- прапанаваць сябе ці свайго знаёмага ў якасці адмыслоўцы,
- атрымаць грошы за рэкамендацыю.
Дадатак выкананы ў папулярных сёння колерах і ў папулярным стылі. Кожная катэгорыя бізнэс-мерапрыемстваў ды вакансій мае адмыслова распрацаваную піктаграмку, а кожны раздзел афарбаваны ўласным колерам (памаранчовым або зялёным) – дзеля больш зручнай і простай навігацыі па інтэрфэйсе. Разам з карыстальнікам паўсюль “вандруе” Тод – фірмовы персанаж Fox Hunt.

Невізуальная складовая праграмы цікавая размежаваннем кліенцкай і сервернай частак. Кліент, усталяваны на прыладзе Android або iOS, захоўвае статычныя і карыстальніцкія звесткі лакальна, каб паскорыць працу, а дынамічная інфармацыя перадаецца пуламі з аднаго з двух сервераў. Дадатак падлучаецца да сацыяльных сетак: VK, Facebook, LinkedIn, Однокласники – і вы можаце рэкамендаваць сваіх знаёмых адтуль, як, дарэчы, і з кантактаў свайго тэлефона.
Кожную рэкамендацыя дадатак абачліва захоўвае, каб праз месяц нагадаць вам пра грошы за поспех у рэкрутынгу.

Спампаваць дадатак можна на AppStore ды Google.Play.